- Главная
- Литературные
- Музей Багушэвіча
Экскурсія ў музей-сядзібу Фр. Багушэвіча
Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» — літаратурна-мемарыяльны музей на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу Багушэвічаў у вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Уключае дом, пабудаваны Францішкам Багушэвічам у 1896 годзе і гаспадарчыя пабудовы. Унутры будынкаў дзейнічае экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Францішка Багушэвіча.
Сядзіба была набыта Багушэвічамі ў 1749 годзе. Сучасны будынак быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя за грошы Францішка Багушэвіча і пад яго наглядам. Тут творца жыў апошнія гады свайго жыцця, у многіх творах адлюстраваны мясцовыя звычаі і назвы
Музей падзелена на 2 часткі: мемарыяльную і літаратурную. У мемарыяльная частцы ёсць сапраўдныя рэчы, якія належалі Ф. Багушэвічу.
У 3-х залах літаратурнай частцы прадстаўлены першыя паэтычныя зборнікі (“Дудка беларуская”, “Смык беларускі”), аўтографы і фотаздымкі, рукапісы твораў і лісты, напісаныя Ф.Багушэвічам, кнігі беларускіх пісьменнікаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа. Сярод экспанатаў ёсць рэчы сям’і Багушэвічаў: ключ ад сядзібы, вышыты дачкой Францішка Багушэвіча дыванок, ручнік і чаўнок са Свіранаў, лінейка-закладка і інш.
Для организованных групп возможно проведение этой программы с транспортным обслуживанием и путевой экскурсией