- Главная
- Литературные
- Николаевщина
“Мясцінамі Коласа”
Экскурсія распачнецца з наведвання дома народнага паэта, дзе прайшлі апошнія гады яго жыцця. Асаблівасцю экспазіцыі ў мемарыяльным музеі Якуба Коласа стала яе падкрэсленая карэктнасць у сценах гэтага дома – так, паэта даўно няма побач з намі, ён са шкадаваннем пакінуў гэты свет і свой дом, і сёння, кожны, хто ў яго заходзіць, міжволі павінен адчуць сябе ўтульна ў беражліва захаванай прасторы гэтага дома.
Больш за 300 фотаздымкаў і каля 500 дакументаў, уключаючы рукапісы і кнігі Коласа, удалося размясціць у 4-х залах музея!
Затым нас чакае пераезд у Акінчыцы – першае месца службы Міхала Міцкевіча, бацькі паэта, які тут жыў з сям’ёй з 1 красавіка 1881 года да 1 красавіка 1883 года. Менавіта тут і нарадзіўся будучы Народны паэт у 1882 годзе 22 кастрычніка (па старому стылю) ва ўрочышчы Акінчыцы, недалёка ад в. Мікалаеўшчына (зараз Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці).
Пажаданне: лепш ехаць прыгожай восенню ці вясной-летам, каб не толькі адкрыць для сябе шмат цікавага і новага, але атрымаць асалоду ад наваколля.