- Главная
- Литературные
- Ракуцёўшчына
“Шляхамі Максіма”
Наша вандроўка пачнецца з наведвання Літаратурнага музея М. Багдановіча, які месціцца ў Траецкім прадмесці. Там нас чакае экскурсія па адноўленай экспазіцыі музея.
Затым паедзем у “Фальварак Ракуцёўшчына” - музейны комплекс у в. Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна. Менавіта тут, у сядзібе Лычкоўскіх, летам 1911 г. гасцяваў класік беларускай літаратуры М. Багдановіч. Тут ён напісаў 2 цыклы вершаў: «Старая Беларусь» і «Месца» (усяго 17 вершаў) і 2 паэмы «Вераніка» і «У вёсцы».
Зараз «Фальварк Ракуцёўшчына» уключае ў сабе сядзібу Лычкоўскіх, тэрыторыю ля сядзібы, крыніцу Максіма, помнік і пісьменнікавы парк.
Пажаданне: лепш ехаць прыгожай восенню ці вясной-летам, каб не толькі адкрыць для сябе шмат цікавага і новага, але атрымаць асалоду ад наваколля.